Выкарыстанне пітной вады і яе эканомія
З кожным годам колькасць пітной вады на Зямлі імкліва памяншаецца, мільёны кропель уцякаюць ад нас у невядомасць.
Вада - рэсурс аднаўляльны, але не ў той меры, у якой бы нам хацелася. Калі не займацца гэтай праблемай сёння, дык у нашых будучых пакаленняў не будзе якаснай вады.
Беражлівыя адносіны да вады - гэта частка нашай працы! Гэтае абавязацельства, якое мы ўсклалі на сябе перад тварам усіх сваіх спажыўцоў.
Вада - гэта тое багацце, без якога не здольны выжыць ніводны чалавек у свеце, і кожны працаўнік ААТ «Слонімскі водаканал» робіць усё магчымае для выканання такой на першы погляд малюсенькай, і сапраўды сусветнага значэння місіі, як беражлівыя адносіны і захаванне вады.
Зберагаць ваду і забяспечваць спажыўцоў чыстай пітной вадой - гэта наша праца! І вось што мы робім для дасягнення гэтай мэты:
- мы ўкараняем новыя сістэмы кіравання і інавацыйныя тэхналогіі;
- праводзім тлумачальныя работы з насельніцтвам па пытаннях рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў, раздаём інфармацыйныя бюлетэні, праводзім экскурсіі, лекцый у школах і садах, выступаем у друку і на радыё;
- у мэтах рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў і недапушчэння несанкцыянаванага выкарыстання вады ўстанаўліваем індывідуальныя прыборы ўліку вады, выяўляем самавольныя ўрэзкі ў спажыўцоў;
- перакладаем сеткі водазабеспячэння з улікам тэрміна іх эксплуатацыі;
- закальцоўваем водаправодныя сеткі (ліквідаванне тупікоў у вадаправоднай сетцы);
- ажыццяўляем пастаянны лабараторны кантроль якасці пітной вады;- будуем станцыі абезжалезвання ў населеных пунктах Слонімскага раёна.
Кожны чалавек у побыце можа зэканоміць значную колькасць вады, практычна не затрачваючы на гэта ніякіх намаганняў.
СПОСАБЫ ЭКАНОМІІ ВАДЫ Ў БЫЦЕ:
