ГА "БРСМ"

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" з'яўляецца правапераемнікам камсамола Беларусі, Саюза моладзі Беларусі, Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, Беларускага саюза моладзі. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 6 верасня 2002 г. на аб'яднаўчым з'ездзе. Членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асоба без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Мэта ГА «БРСМ» - стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванай на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб'ядноўвае ў сваіх шэрагах неабыякавых людзей, тых, хто не збіраецца сядзець, склаўшы рукі, а сам гатовы прыкласці свае сілы, выкарыстоўваць свае здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх аднагодкаў.
На ўліку ў першаснай арганізацыі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Водаканал-Слонім» знаходзяцца 28 чалавек. Старшыня першаснай арганізацыі - Сакалоўская Іна Сяргееўна
